Дзяўчаты на вайне: партызанка Люба Літвінчук і вязніца Міла Стралкоўская

вкл. . .

Дзяўчаты на вайне: партызанка Люба Літвінчук і вязніца Міла Стралкоўская

ДЗЯЎЧАТЫ НА ВАЙНЕ: ПАРТЫЗАНКА ЛЮБА ЛІТВІНЧУК І ВЯЗНІЦА МІЛА СТРАЛКОЎСКАЯ

Іх дзяцінства арыштавала вайна. У свае 14 адна трапіла ў канцлагер, пасля вызвалення была ў прыфрантавым шпіталі, дзе круціла бінты, выносіла ампутаваныя канечнасці раненых; другая — у няпоўныя 16 — разам з беларускімі і ўкраінскімі партызанамі расстрэльвала фашыстаў. Дачка праваслаўнага святара і дачка вайскоўца. Ці быў у іх выбар? Не было:  

«Тут адно ўсведамленне: у цябе страляюць — ты страляеш, калі ты не заб’еш, то цябе заб’юць», «Распранаешся, заходзіш у газавую камеру, а ці выйдзеш ужо адтуль — невядома».

 

Дзве неймаверныя гісторыі, дзве няпростыя долі, дзве глыбокія трагедыі дзяцінства.  Пінчанкі Любоў Літвінчук і Людзміла Зелянеўская (Стралкоўская) — адкрыта пра незагойныя псіхалагічныя раны, дзявочыя мроі і страхі, пра памяць, якая крычыць у сэрцы на працягу ўсяго жыцця.

«Іх дзіцячыя ўспаміны, вядома, гэта суцэльная трагедыя, тое, як яны хацелі есці, тое, як маці апошнім сагравала іх, каб яны выжылі…», — гаворыць протаіерэй Сергій Рабы, клірык Свята-Варварынскага кафедральнага сабора горада Пінска. 

«Такія паняцці, як вайна і жанчына — рэчы несумяшчальныя. Жанчына — гэта маці, дабрыня, цяпло, утульнасць; вайна — гэта слёзы, кроў, тыф, халодныя зямлянкі, страта родных і блізкіх», — разважае гісторык, старэйшы навуковы супрацоўнік Музея Беларускага Палесся Аляксандр Аржахоўскі.

 

 

Людзміла Зелянеўская (дзявочае прозвішча Стралкоўская, нарадзілася ў 1929 годзе) — нашчадак святарскага роду. Бацькі, і дзяды абралі шлях служэння Богу, царкве і людзям. Бацька — протаіерэй Аркадзь Стралкоўскі (1901-1975) — вучыўся у Лунінецкай гімназіі, скончыў поўны курс Віленскай духоўнай семінарыі, падчас вучобы ў Вільні кіраваў струнным аркестрам. Настаяцель Парэцкай царквы Лагішынскага раёна. Быў святаром на працягу 49 гадоў. Маці была рэгентам, кіравала царкоўным хорам паўсюль, дзе служыў бацька. У свой час за царкоўныя заслугі атрымала ордэн Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра ад Патрыярха усея Русі Пімена.

Пра траўматычны для сям’і час Другой сусветнай вайны, нямецкі прыгнёт у канцлагерах, пераломны 1944 і сталінскія рэспрэсіі супраць бацькі ўспамінае дачка святара, непаўналетняя вязніца фашызму, 90-гадовая Людзміла Аркадзеўна Зелянеўская: 

Бацька быў адзіным сынам у бабулі. І мы вырашылі (гэта было 6 ліпеня, калі 12-га ўжо вызвалялі Пінск) ехаць сюды, каб быць у адным месцы. Каб, калі паміраць, то разам. І нас каля Пінска немцы перахапілі. І адразу на кут вуліц Чарняхоўскага і Дзяржынскага, дзе быў размеркавальны лагер. Увечары нас ужо — у таварняк, усю сям’ю. Так і паехалі: без вады, без нічога.

Нас завезлі за нейкую бяльгійскую мяжу. А якраз у Брэсце была бамбёжка. Нават не ведаю, як мы выжылі ў гэтых таварняках. А там ужо — з лагера ў лагер, з лагера ў лагер. Кюстрын быў, Хольштайн і іншыя.

Нарэшце Стралкоўскіх вызначылі ў горад Найдам, дзе быў канцлагер. Бацькоў і брата, які быў старэйшы за Мілу на год і 9 месяцаў, вызначылі на дрэваапрацоўчую фабрыку фірмы Гельмгольца. Мілу пакінулі ў лагеры, далі пропуск. У свае 14 сярод дзяцей яна была старэйшай.

— З эмаляванымі збанамі я хадзіла на фабрыку, дзе працавала мая сям'я. Прыносіла малодшым дзецям есці. Суп з бручкі і па кавалачку нейкага хлеба з вотруб'я — я да гэтага часу памятаю жудасны смак таго супу і пах…

Тата працаваў на фабрыцы электрыкам. Бывала, немкі падыйдуць да яго і ўпотай дадуць бутэрброд ці яшчэ што. Падкормлівалі такім чынам. А з малымі хто лічыўся? Вось гэтай бручкі паядуць і ўсё.

Протаіерэй Сергій Рабы, клірык Свята-Варварынскага кафедральнага сабора горада Пінска ўпэўнены, што асабліва вайна закранула дзіцячыя сэрцы, таму што голад, таму што страх смерці, таму што прыходзілі пахаванкі, гінулі айцы, браты.

— Для дзіцячай псіхікі, гэта, несумненна, цяжкі ўдар. Наогул немагчыма перанесці гэта спакойна і без страты здароўя. У свой час я вучыўся ў Пецярбургу, і мне даводзілася сустракацца з вязнямі і блакаднікамі. Дык вось іх дзіцячыя ўспаміны — гэта суцэльная трагедыя: тое, як яны хацелі есці, як маці апошнім сагравала іх, каб яны выжылі… Вядома ж, гэта немагчыма слухаць без слёз. Немагчыма не суперажываць, таму што щспрыманне дзіцяці асабліва трагічна.

Міла Стралкоўская была з бацькамі і старэйшым братам у канцлагеры горада Найдама з ліпеня да студзеня. 31 студзеня 1945 года ўсіх вызваліла Чырвоная Армія.  

— Мы не паверылі, памятаю, як да гэтага дня не ведалі, каму ісці адчыняць дзверы, былі ўжо гатовы развітвацца з жыццём.

Так прасоўваўся фронт. Немцы паўцякалі. Памятаю, іх на беразе возера, са звязанымі рукамі і галовамі ў вадзе. Так яны самі сябе пазабівалі. Назаўтра там, дзе быў наш лагер, адкрылі прыфрантавы шпіталь. А нам ужо потым далі нямецкія кватэры. Зойдзеш, а там гаспадар вісіць ці гаспадыня.

Старэйшыя ў шпіталі дапамагалі так: выносілі ампутаваныя рукі, ногі, гангрэна наступала. Цяжарам, велізарнымі ношкамі, выносілі рукі і ногі ампутаваныя.

А дзеці скручвалі бінты, хто мог. Гэта ж колькі трэба было перавязачнага матэрыялу! То папаіць трэба было параненых. Паміралі ... Страшная рэч, што было.

А ўжо тата, будучы святаром, быў у нейкім падвале. Там мыў, апранаў, адпяваў. Вось так мы і жылі. 27 красавіка нас адпусцілі, і мы дабраліся дадому. Усе, акрамя таты. Яго палічылі святаром-ваеннапалонным і арыштавалі. Адправілі ў Комі АССР. Там ён адбыў шасцігадовы тэрмін спецпасялення.

Вядома, маці пісала і Варашылаву, і ёсць перапіска наконт таты. Усё гэта ёсць. Хто тады, скажыце, быў і што мог вырашыць? Настолькі ўсё было супраць рэлігіі, што адно слова “святар” — і іх у дрыжыкі кідала.

Пасля Комі ён у Пінск вярнуцца не мог, таму што ў той час гэта быў абласны горад. І вырашыў спыніцца на пасадзе святара ў Оршы, там і працаваў да 1953 года. У 53-м, калі памёр Сталін, усё трошкі памянялася. Нарэшце, з'явілася магчымасць жыць і займацца любай справай.

______________________________________________________________________________

Любоў Андрыанаўна Літвінчук нарадзілася ў сям’і вайскоўца, у вёсцы Галік Драгічынскага раёну, што да вайны стаяла на Днепра-Бужскім канале. Дзяўчынцы быў наканаваны няпросты лёс. У 42-м, праз год, пасля таго, як грымнула Вялікая Айчынная, фашысты спалілі вёску і растралялі практычна ўсё мужчынскае насельніцтва.

— Нават 15-гадовых хлапчукоў забралі, і яны ўжо не вярнуліся. Адразу іх — у турмы, а пасля расстралялі. А жанчын, дзяцей, старыкоў пасялілі ў райцэнтрах, у сараях, пад ахову паліцэйскіх. Адных расстралялі, другія — хто не верыў немцам — адкупляліся. Паліцэйскія ж нашы былі, сяляне, мясцовыя. І ім, з аднаго боку, не хацелася трымаць нас, гэта зразумела.  

Пятнаццацігадовая Люба без ваганняў прыняла рашэнне змагацца з ворагам і разам з бацькамі сышла ў партызанскі атрад імя Шыша брыгады Молатава Пінскага злучэння.

— А шасцёра дзяцей нас было, пяцёра зусім маленькіх, якіх нельга было браць з сабой у паход. Хаця мне было 15,5 гадоў, я была дужая, моцная такая. Таму што кожны дзень хадзіла ў школу шэсць кіламетраў туды і шэсць зваротна. Вынослівая была і даволі рослая.

Так, бацька павёў нас з мамай у партызанскі атрад. Я не ўяўляла, што гэта. Я ж дзіця. Нават дарослыя не ўсе разумелі. Досвіткам, як сёння памятаю, з гушчара голас крычыць: “Стой! Хто ідзе?” І так два ці тры разы. Бацька назваўся. Яны: “Пароль?” Бацька назваў умоўнае слова, якім карысталіся на той момант у атрадзе. Нас прапусцілі. Памятаю, цёмна было. Раніца. Гляджу: а тут цэлая арганізацыя, высокая арганізацыя, такія хлопцы маладыя, афіцэры, амаль усім да 30 гадоў (тыя, хто павінен быў пайсці ў армію), усе ўзброенныя. Усё наладжана, харчаванне арганізавана.

Ну, і пачалося маё партызанскае жыццё. Мяне з бацькам вызначылі ў  баявое падраздзяленне, якое хадзіла ўсюды на заданні. Маці маёй было 36 гадоў, але ў яе было вельмі слабае сэрца, таму у баявы атрад яе не вызначылі, вызначылі ў гаспадарчы ўзвод. Яна вельмі хвалявалася за дзяцей, бо шасцёра ж  дзяцей пакінутыя на волю лёсу, на дзядулю, бабулю. Усё было дамоўлена, як каго выратаваць. Сваякі дапамагалі. Тады такая сітуацыя была: ідуць, напрыклад, дзеці. І спыняцца ля хутара нейкага. А людзі ім кажуць: “Ідзіце, дзеткі, ідзіце, бо з-за вас нас расстраляюць”. І яны ішлі далей, галодныя, стомленыя

Атрады ў той час самарганізоўваліся, таму зброі было не шмат. Набывалі, у асноўным трафейную. Там, дзе былі баі, можна было знайсці вінтоўкі, кулямёты, гранаты. Захапілі немцаў, разбілі гарнізон — зброю забралі. Так, мужчыны нашага атрада былі ўсе ўзброеныя, засталіся толькі жанчыны. Дарэчы, іх у нас было вельмі мала. Мабыць, пяць — гэта былі, у асноўным, сямейныя. Ну, а такія, як я, дзяўчын, мабыць, адна. Паўстала пытанне: адна вінтоўка засталася — каму — Хрысце (якая на ўсе аперацыі хадзіла з мужам) ці мне? Паставілі удалечыні мішэнь (а я ж ніколі і вінтоўкі той не брала ў рукі), паказалі, як страляць, далі вінтоўкі. Хрысця не трапіла. Далі мне — я трапіла. Мне ўручылі ўрачыста вінтоўку. Далей навучылі ўсяму. З таго часу я стала сапраўдным байцом, узброеным. Мне было 15,5 гадоў.  

Першы бой па захопу гарнізона на чыгуначнай станцыі ў вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна, першыя ўражанні, першы страх. Маленькай партызанцы ўмомант прыйшлося пасталець.

— Па нашым шляху, у радыусе дзесьці кіламетраў 100, дзе былі паліцэйскія гарнізоны, мы грамілі. Вядома, бралі такія гарнізоны, якія нам былі пад сілу. Перш чым граміць, усё дэталёва вывучалі.

Я ўдзельнічала ў баях, калі фашысты бралі Любяшоў — вялікі ўкраінскі горад, раённы цэнтр. І там стаяў нямецкі гарнізон — больш за 100 чалавек. Гэты гарнізон разбівалі ўжо другі раз. Там, разам з намі, на мяжы са Столінскім раёнам, ўдзельнічалі і ўкраінскія партызаны — моцнае злучэнне імя Фёдарава. У нашага падраздзялення стаяла задача — захапіць пэўныя аб'екты: бальніцу, шпіталь, дом вуйта. Стральба, здавалася, ніколі не скончыцца. Мы тады перамаглі. Прагналі немцаў, разбамбілі. Пасля было яшчэ вельмі шмат баёў…  

Уявіць жыццё партызан прапануе гісторык, старэйшы навуковы супрацоўнік Музея Беларускага Палесся Аляксандр Аржахоўскі: халодная зямлянка, вогнішча не распаліць, таму што нямецкая выведвальная авіяцыя гэта добра адсочвала. “Партызанам было вельмі цяжка. На фронце той жа жанчыне было крышку лягчэй: і накормленая, і нейкае медыцынскае абслугоўванне. Партызанцы ў гэтым плане было больш складана. І трэба было валодаць вялікай мужнасцю, каб несці партызанскую службу. А я наогул не ўяўляю, як жанчыны хадзілі ў разведку. Гэта рызыка за гранню разумнага, таму што немцы таксама лавілі нашых разведчыкаў, здзекаваліся над імі, гвалтавалі”.

Цяжка ўявіць, што ў партызанскіх атрадах разам з мужчынамі ворага грамілі 60 тысяч патрыётак. 

Люба Літвінчук падрывала цягнікі, удзельнічала ў аперацыі “Рэйкавая вайна” — адной з буйнейшых аперацый савецкіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

— Каб падарваць бомбы, мы тры дні ішлі, начамі. Па дарогах не грунтовых, добрых, а лясных. Разумееце, гэта вельмі цяжкая справа. І на засаду натрапіш. Немцы ж арганізоўвалі вельмі моцную ахову. Сам працэс цікавы. Я была ў ахове. Напрыклад, ляжыш ля чыгункі і чуеш грукат цягніка. Набліжаецца. Бліжэй, бліжэй, бліжэй. Потым бачыш на чыгунцы: ужо цягнік асвятляюць фарамі цалкам. Тады выходзяць мінёры бліжэй да рэек і хуценька працуюць. І тады ўжо ўсе адыходзяць, калі гэты шнур разгорнуты. А мы ўжо ў засадзе ляжым. Калі паравоз пад'язджае на міну, выбухае гэты шнур: полымя, потым выбух. Калі цягнік рухаецца хутка, злятае шмат вагонаў, усё ідзе пад адхон, і сам цягнік пашкоджаны, і чыгунка. І мы хуценька адыходзім. Перабегчы ўсе гэтыя ірвы (там жа вакол ірвы каля чыгункі, канавы, вада) — трэба вельмі хутка, таму што нас могуць перахапіць немцы. Нямецкая ахова на матацыклах стаяла праз кожныя 3-7 кіламетраў, дакладна не памятаю. Калі мы не перабяжым, нас перахопяць, нас пераб'юць.

­­­­­­­______________________________________________________________________________

Абедзве яны глядзелі смерці ў вочы, абедзве прайшлі жорсткія выпрабаванні. Кожная носіць у сабе тую боль, з горыччу ўсведамляючы, як лёгка падчас вайны чалавек адкідвае Божыя запаведзі і перастае быць чалавекам. Асабліва слёзы памяці бярэдзяць жаночыя душы, дзявочыя сэрцы. Яны станавіліся не проста смелымі, а бясстрашнымі, загартаванымі, у кожны момант гатовымі пайсці на смерць. Мужнасці ім не пазычаць.

Ёсць такі ходкі выраз: у вайны не жаночы твар, — успамінае протаіерэй Сергій Рабы, клірык Свята-Варварынскага кафедральнага сабора горада Пінска, — несумненна, так, таму што вайна больш асацыюецца з болем, з трагедыяй, са смерцю, а жанчына — з працягам роду, з жыццём. Вайна, якая спыняе жыццё, з'яўляецца трагедыяй для ўсяго народа. Але жанчыны падзялілі гэты боль са сваімі абаронцамі.

Любоў Літвінчук: “Жанчыны ўсе: на фронце, у партызанскіх атрадах, увогуле ў народных апалчэннях былі раўназначнымі байцамі, выконвалі ўсё, што неабходна было; акрамя таго, што ты ваяр, які павінен адлюстроўваць стрэлы, страляць і гэтак далей, ты павінен насіць з сабой санітарную торбу, абслугоўваць сябе і параненых”.

Людзміла Зелянеўская: “Цяжка было, страшна было, вядома. Як хто-небудзь ідзе, то думаеш, што ўсё, ужо не будзеш жыць. Крычаў усё начальнік лагера, калі прыбіральню мыць трэба было. Я дзяўчынка, значыць мне прыбіральні мыць. Я не разумею, што ён казаў. А ён мне: "Вось як essen, то verstehen (есці разумее), а як sauber machen (прыбіраць), то не разумее, маўляў". Прыйшлося прыбіраць. Такі быў немец. І сабаку выпускаў, і... Не расказаць. Страшна.”

Аляксандр Аржахоўскі: “Трэба прызнаць, што па сваёй сутнасці мужчына заўсёды быў паляўнічым, байцом, ён неяк лягчэй пераносіў нягоды вайны. А жанчына пакутавала неймаверна. Увогуле такія паняцці, як вайна і жанчына — рэчы несумяшчальныя. Жанчына — гэта маці, дабрыня, цяпло, утульнасць; вайна — гэта слёзы, кроў, тыф, халодныя зямлянкі, страта родных і блізкіх.

Наш горад Пінск двойчы быў пад нямецкай акупацыяй: гэта 1915 год (калі была Першая сусветная вайна), і Вялікая Айчынная. Здаецца, пінчукі ўжо прывыклі да гэтых пакут, але тое, што іх чакала ў будучыні, перасягнула ўсе іх самыя страшныя чаканні. Фашысцкі дыктатар Адольф Гітлер паставіў задачу знішчэння яўрэйства і славянства як класа. Ніколі такога не было, каб людзей знішчалі проста па іх расавай прыкмеце.

Хто мог — адступілі ў тыл. Хто не змог, тыя засталіся жыць у горадзе Пінску. Вось уявіце: заводы практычна не працавалі, каб ісці ў краму, трэба было мець хоць нейкія грошы. Жанчыны адразу адносілі ў вёску свае рэчы, абменьвалі на бульбу, на муку, а потым наступіў голад…

Нароўні з мужчынамі, вядома, ваявалі жанчыны. Ім было значна цяжэй. Мы павінны ўспомніць, перш за ўсё, Веру Захараўну Харужую. Яна першая пачала барацьбу. Першая ўступіла ў партызанскі атрад, хоць магла, вядома, з'ехаць у тыл, бо была на пятым месяцы цяжарнасці. Тым не менш запісалася ў партызанскі атрад. Васіль Захаравіч Корж ўсё ж адправіў яе ў тыл. Яна з'ехала, перайшла лінію фронту, нарадзіла дзіця. Але як сапраўдная рэвалюцыянерка, як сапраўдны чалавек, які любіў сваю радзіму, яна не змагла адседжвацца ў тыле. І вярнулася назад, на падпольную працу. У горадзе Віцебску, у лістападзе 42-га, яна загінула.

І той помнік, які ёй ўсталявалі ў Пінску, калі быць да канца шчырым, гэта, хутчэй, даніна памяці не так Веры Захараўне Харужай, як усім жанчынам, якія сваёй любоўю, сваёй мужнасцю, сваёй адданасцю ахвяравалі сваёй радзіме дзеля яе”.

______________________________________________________________________________

Што павінны былі рабіць жанчыны і што яны сапраўды хацелі рабіць? Ці вольныя яны былі ў пабудове свайго жыцця? Вайна забірала ўсё, галоўнай жаночай трагедыяй была смерць мужэй.

У пасляваенны час — успамінае Любоў Андрыанаўна Літвінчук, не стрымліваючы слёз, — жанчыны не маглі знайсці сабе месца. Прачнешся раніцай — і чуеш жаночыя стогны, плач у голас па забітых на фронце. Не было нічога. Жанчыны павінны былі ўставаць у плуг, самі запрагацца, таму што не было нават каровы, каб яе ў ярмо адправіць. А дзяцей трэба карміць. А муж загінуў на фронце... Тады ж усе мелі дзяцей памногу: па пяць, па шэсць. Такая была цывілізацыя: нараджалі столькі, колькі нараджалася. 

 

У Любы Літвінчук вайна забрала бацькоў, пакінуўшы шасцёра дзяцей сіроткамі. Бацькі Мілы Стралкоўскай пражылі да сталасці, але ж з руцбамі на сэрцы і памяццю пра зневажальнае рабства і голад у канцлагерах. На радавой магіле — заўсёды кветкі, якія часта прыносіць дачка палескіх святароў:  

— Памятаем заўсёды, таму што гэта былі такія бацькі, якіх можна ставіць ў прыклад. Мы раслі і выхоўваліся ў такой сям'і, дзе ніколі не ведалі сварак. Усё было мірна, дружна, добра. Так стараліся выхаваць сваіх дзяцей. Якія таксама бываюць тут, не забываюць сваіх нашчадкаў.

На працягу жыцця мы выхоўваліся з верай і малітвай. Дома была такая абстаноўка, што пра Госпада не забывалі, можа, таму Бог нам і дае доўгалецце.

Сумуем, рыхтуемся сустрэцца з часам, невядома ж каму колькі наканавана. Царства ім нябеснае, няхай спяць і чакаюць нас доўга!

Людзміла Аркадзеўна Зелянеўская сёння ў свае 90 — ветэран працы органаў аховы здароўя, у яе дзве дачкі, трое ўнукаў і чатыры праўнукі, мужа пахавала амаль 40 гадоў таму. Любоў Андрыанаўна Літвінчук — у свае 92 — узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За Перамогу над Германіяй", "Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.», «За працоўную доблесць» 1-й ступені і іншымі медалямі, заслужаны партыйны работнік. Здавалася б, зусім розныя лёсы, але адна на дваіх — дзявочая трагедыя, адна на дваіх — вялікая памяць.

_____________________________________________________________________________

Надзвычай цікавы факт высветліўся падчас падрыхтоўкі матэрыяла. Царкоўная рыза святара Аркадзя Стралкоўскага, бацькі Людзмілы Зелянеўскай, падчас вайны трапіла ў рукі партызанам. На гэтым самым палатне надпіс “Партызанскі атрад імя Шыша”, што сёння вісіць у Музеі Беларускага Палесся, сваёй рукой вышыла Любоў Андрыанаўна Літвінчук. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…

Смотрите еще интересные материалы на нашем сайте

Координационный совет по реализации Декрета Президента Республики Беларусь №18
Координационный совет по реализации Декрета Президента Республики Беларусь №18

Еще в 2006 году со вступлением в силу Декрета Президента Республики Беларусь №18 "О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях" при Пинском горисполкоме был созда...

"Родным и близким посвящается". Интерактивный праздник в СДЮШОР №5
"Родным и близким посвящается". Интерактивный праздник в СДЮШОР №5

"Родным и близким посвящается". Развлекательное мероприятие в преддверии Всемирного дня семьи организовали в городе работники культурно-спортивного учреждения "Ровесник". Поучаствовать пригласили с...

Депутаты Национального собрания Беларуси посетили Пинск со спортивным визитом
Депутаты Национального собрания Беларуси посетили Пинск со спортивным визитом

Во имя памяти и мирного неба. К 75-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков в Пинске состоялся товарищеский футбольный матч между командой депутатов Национального собрани...

Внедрение новых форм обучения. Опытом делятся педагоги аграрного технологического колледжа
Внедрение новых форм обучения. Опытом делятся педагоги аграрного технологического колледжа

Внедрение новых форм обучения. Работники Пинского аграрного технологического колледжа продемонстрировали свои наработки в организации современных методов образовательного процесса руководителям кол...

Основа основ - профилактика. Ко дню борьбы с наркоманией
Основа основ - профилактика. Ко дню борьбы с наркоманией

1 марта отмечался Международный день борьбы с наркоманией и наркобизнесом. По этому случаю в городе состоялся ряд мероприятий, который носил профилактический характер.

75 лет банковскому образованию на белорусском Полесье
75 лет банковскому образованию на белорусском Полесье

В Полесском государственном университете прошла 10-я международная научно-практическая конференция по вопросам финансовой и банковской экономики, посвящённая 75-летию Банковского образования на бел...

#этотакважно. Фотоконкурс центра дружественного подросткам "Надежда" в соцсети
#этотакважно. Фотоконкурс центра дружественного подросткам "Надежда" в соцсети

Необычный фотоконкурс с использованием соцсети instagram провели специалисты центра дружественного подросткам "Надежда". Свои работы, объединённые хэштэгом #этотакважно, участники выкладывали в сет...

Заседание Брестского облисполкома. Программа ускоренного социально-экономического развития Пинска
Заседание Брестского облисполкома. Программа ускоренного социально-экономического развития Пинска

В прошлом году Пинск в числе других 11 городов-стотысячников Беларуси был включён в программу ускоренного социально-экономического развития до 2020 года.

80-летний юбилей отметил филиал Белгосстраха по Брестской области
80-летний юбилей отметил филиал Белгосстраха по Брестской области

Одной из ведущих и признанных компаний в страховой отрасли на протяжении многих лет является Белгосстрах, который вносит серьезный вклад в развитие белорусского страхования. На минувшей неделе 80-л...

Аппаратное совещание. Благоустройство и наведение порядка в городе
Аппаратное совещание. Благоустройство и наведение порядка в городе

На повестку дня аппаратных совещаний и заседаний исполкома вопросы благоустройства и наведения порядка в городе выносятся регулярно, поскольку это направление работы требует постоянного контроля. Н...

Безопасность на железной дороге
Безопасность на железной дороге

Железнодорожные пути и объекты являются зоной повышенной опасности. Это знает каждый, однако зачастую пренебрегает правилами элементарной безопасности.

К 75-летию освобождения... БРСМ запустил интернет-челлендж "Беларусь помнит"
К 75-летию освобождения... БРСМ запустил интернет-челлендж "Беларусь помнит"

В преддверии юбилейной даты. К 75-летию освобождения нашей страны от немецко-фашистских захватчиков, Белорусский Республиканский Союз Молодёжи запустил интернет-челлендж под хештегом "Беларусь помн...

 36 avtomagazin na storone zakona paleskaya skarbonka podrobnosty moya pinschyna sportefir

 ?aeoeia@Mail.ru